Беларуская Служба

Дыпламаты Польшчы ўшанавалі памяць польскіх жаўнераў, палеглых у Беларусі

10.08.2021 15:25
Памяць жаўнераў дыпламаты ўшанавалі на вайсковых могілках у Крулеўшчыне, Докшыцах, Глыбокім і Даўгінаве.
  , 10  2021
Цырымонія ў Даўгінаве, 10 жніўня 2021 года Крыніца: Уладзімір Пац, radyjo.net

Дэлегацыя амбасады Польшчы ў Мінску наведала польскія вайсковыя могілкі, размешчаныя на поўначы Беларусі. Там пахаваныя польскія жаўнеры, сярод іншага, палеглыя падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 года і савецкай агрэсіі на Польшчу 17 верасня 1939 года. Візіт прымеркаваны да Свята польскага войска, якое адзначаецца ў нядзелю, 15 жніўня.

Вайсковы аташэ Амбасады Польшчы ў Мінску, палкоўнік Яраслаў Камброўскі паведаміў, што спачатку свечкі былі запаленыя на могілках у Даўгінаве:

-Мы знаходзімся на могілках у Даўгінаве, дзе, акрамя жаўнераў 1920-га года, таксама ёсць пяць магіл ваенных Корпуса аховы памежжа, якія палеглі ў першы дзень савецкай агрэсіі на Польшчу 17 верасня 1939 года.

Памяць палеглых жаўнераў дыпламаты таксама ўшанавалі на вайсковых могілках у Крулеўшчыне, Докшыцах і Глыбокім.

iar/эж

У Беларусі ўшанавалі 158-ю гадавіну Студзеньскага паўстання

22.01.2021 14:21
Польскія і літоўскія дыпламаты і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі да помніка паўстанцам у Плябані.

У Мінску маліліся за ахвяраў Катыньскага злачынства

08.03.2021 14:32
Дэлегацыя амбасады Польшчы ў Беларусі ўсклала кветкі перад абразом Катыньскай Божай Маці, які знаходзіцца ў мінскім саборы і нагадвае пра злачынствы НКУС.

Польскія і літоўскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр НКУС

14.06.2021 13:18
Дыпламаты ўсклалі кветкі каля сімвалічнага драўлянага крыжа ў вёсцы Чэрвень пад Мінскам у Беларусі.