Беларуская Служба

У Мінску маліліся за ахвяраў Катыньскага злачынства

08.03.2021 14:32
Дэлегацыя амбасады Польшчы ў Беларусі ўсклала кветкі перад абразом Катыньскай Божай Маці, які знаходзіцца ў мінскім саборы і нагадвае пра злачынствы НКУС.
        , 7  2021
Дэлегацыя Амбасады Польшчы ў Беларусі ў Мінскім кафедральным саборы, 7 сакавіка 2021 года Foto: Крыніца: https://twitter.com/PLinBelarus

Святая імша ў гонар ахвяраў Катыньскага злачынства, замоўленая Амбасадай Польшчы ў Беларусі, была праведзена ў нядзелю, 7 сакавіка ў Мінскім кафедральным саборы, пішуць на польскім партале dzieje.pl.

«Мы молімся за ахвяраў Катыньскага злачынства, здзейсненага 81 год таму пад Смаленскам, а таксама і ў іншых месцах стартаў НКУС па ўсім СССР», – сказаў падчас літургіі Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай епархіі біскуп Казімір Велікаселец.

У імшы ўзялі ўдзел прадстаўнікі польскай меншасці, дыпламаты і вернікі каталіцкай царквы.

Дэлегацыя амбасады Польшчы ў Беларусі ўсклала кветкі перад абразом Катыньскай Божай Маці, які знаходзіцца ў мінскім саборы і нагадвае пра злачынствы НКУС, пісалі на партале dzieje.pl.

эж

Забойства ў Катыні – прыклад сітуацыі, калі палітыкам прыходзілася працаваць з ілжывай інфармацыяй

25.02.2020 15:17
Вясной 1940 года супрацоўнікі савецкага НКУС расстралялі каля 22 тыс. польскіх ваеннапалонных.

80 гадоў таму Палітбюро ЦК падпісала дакумент аб расстрэле польскіх ваеннапалонных

06.03.2020 16:31
«Все они являются заклятыми врагами советской власти, преисполненными ненависти к советскому строю». 

Выстава «Бяспамяцтва»: працы польскіх салдат, вязняў савецкіх лагераў

16.04.2020 08:09
Выстава «Бяспамяцтва» – гэта магчымасць паглядзець на Катынскае злачынства з іншай перспектывы.

Расія надалей не прызнае Катынскае злачынства

26.11.2020 12:06
У Маскве ігнаруюць новыя адкрыцці ўкраінскіх уладаў, якія знайшлі новыя пахаванні расстраляных польскіх афіцэраў.