Беларуская Служба

Амаль палова кантрабандных цыгарэт прыязджае ў Расію з Беларусі

15.08.2021 09:12
Гэта яшчэ раз сведчыць, што асноўным фактарам, стымулюючым актыўны рост нелегальных цыгарэт у Расіі, застаецца значная розніца ў акцызах і свабоднае перамяшчэнне падакцызных тавараў у межах Мытнага саюза
Przemyt nielegalnych papierosów
Przemyt nielegalnych papierosówKrajowa Administracja Skarbowa

Доля нелегальных цыгарэт на расійскім тытунёвым рынку ў 2-м квартале 2021 года склала 12,8%, пры гэтым, як сцвярджаюць аналітыкі агенцтва Kantar TNS, асноўны паток кантрабанды па-ранейшаму едзе з Беларусі. Хоць сваю долю рынку нарошчвае і Казахстан, піша euroradio.

Пра гэта сведчыць даследаванне агенцтва. Вынікі прыведзены ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным прэс-службамі найбуйнейшых тытунёвых кампаній у Расіі - Philip Morris International (PMI), Japan Tobacco International (JTI), British American Tobacco (BAT) і Imperial Tobacco.

Кіраўнік "Брытыш Амерыкан Табака" у Расіі па пытаннях барацьбы з нелегальным гандлем Ігар Чаркаскі адзначае, што галоўная прычына росту кантрабанды - розніца ў акцызах і свабоднае перамяшчэнне тавараў у межах Мытнага саюза.

"Даследаванне тытунёвага рынку па выніках II квартала 2021 года паказала, што галоўнай крыніцай тытунёвага кантрафакту застаецца Беларусь. Гэта яшчэ раз сведчыць, што асноўным фактарам, стымулюючым актыўны рост нелегальных цыгарэт у Расіі, застаецца значная розніца ў акцызах і свабоднае перамяшчэнне падакцызных тавараў у межах Мытнага саюза ", - прыводзіць словы эксперта finmarket.ru

эж

У Польшчы зноў затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты

24.05.2021 11:47
Калі б цыгарэты паступілі на рынак, дзяржаўная казна Польшчы страціла б амаль 10 млн злотых.

У Кузніцы затрыманы 28-гадовы беларус, які замест дошак вёз цыгарэты (ФОТА, ВІДЭА)

29.07.2021 13:04
За такую вялікую колькасць кантрабанды цыгарэт ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 10 гадоў.