Беларуская Служба

ByPol назваў вінаватых у здзеках з палітычных вязняў

02.09.2021 17:22
Начальнік упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Беларусі Сяргей Нікель загадвае падначаленым марыць затрыманых на пратэстах голадам, сяліць у маленькія камеры з бамжамі і не выдаваць пасцельнай бялізны, матрацаў, не перадаваць перадачы
   By_Pol,
Кад з раследавання By_Pol, датычнага катаванняў палітычных вязняў у турмах Крыніца: By_Pol

Аб’яднанне сілавікоў, якія перайшлі на бок народа, ByPol на падставе здабытых дадзеных знутры сілавой сістэмы расказала пра ўзяты на ўзбраенне метад працы канваіраў – катаванні.

Сярод іншага ў новым расследаванні ByPol – запісы тэлефонных размоваў, падчас якіх, начальнік упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Беларусі Сяргей Нікель загадвае падначаленым марыць затрыманых на пратэстах голадам, сяліць у маленькія камеры з бамжамі і не выдаваць пасцельнай бялізны, матрацаў, не перадаваць перадачы: «Голыя нары!» – загадуе міліцэйскі начальнік Сяргей Нікель. Начальнік гомельскага абласнога аддзела нагялдна-выканаўчай дзейнасці Аляксей Матарас дакладвае аб здзеках над палітычнымі вязнямі.

У размове міліцэйскіх чыноўнікаў Сяргея Нікеля і Аляксея Матарас таксама апісваецца механізм, як затрыманым не перадаюць перадачы родных, пастаянна этапуючы іх па розных ІЧУ Гомельскай вобласці.

паводле svaboda.org/эж

«Адказныя за катаванні ў Беларусі не пазбегнуць справядлівасці»

27.08.2021 09:02
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі пракаментаваў заяву Следчага камітэта, які завяршыў праверку па факце катаванняў у жніўні 2020.

«Кібер-партызаны» выявілі нумары тэлефонаў Віктара Лукашэнкі, Шэймана і іншых супрацоўнікаў рэжыму

30.08.2021 11:34
Беларускія «кібер-партызаны» паведамілі, што ў межах аперацыі «Спёка» ўчынілі ўзлом баз даных тэлефонаў усіх аператараў у Беларусі.

За жнівень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек

02.09.2021 08:32
Агулам за месяц рэжым прысудзіў беларусам больш за 120 гадоў калоніі, 85,5 гадоў «хіміі» і 93 гады «хатняй хіміі», 22% асуджаных — жанчыны.