Беларуская Служба

У Мінску пачалі судзіць ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яму пагражае да шасці гадоў калоніі

14.09.2021 17:39
Руслан Ліннік – беларускі youtube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы.
 .
Палітвязень Р. ЛіннікКрыніца: «Вясна»

14 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся суд над палітзняволеным Русланам Ліннікам. Яго абвінавачваюць па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп), паведамляе «Вясна».

Згодна з абвінавачваннем, ён размясціў у сваім канале ролікі з абразамі міліцыянтаў, прэзідэнта, паклёпам на прэзідэнта.

Руслан Ліннік быў затрыманы 20 лютага ў Віцебску. МУС заявіла, што Ліннік доўгі час хаваўся, але «супрацоўнікі затрымалі яго, нягледзячы на канспіратыўны лад жыцця і рэгулярную змену месца жыхарства».

На судзе абвінавачаны не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Справу разглядае суддзя Юрый Машкетаў.

Руслан Ліннік – беларускі youtube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. На момант затрымання на яго канале было больш за 90 тысячаў падпісантаў. Руслан, а таксама  яшчэ 666 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі рэжыму Лукашэнкі.

эж

Лукашэнка падавіў пратэсты, увёў тэрор і ізаляваў краіну ад свету, але беларусы не здаюцца

09.08.2021 18:15
Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў падсумавалі год пасля фальсіфікацыі выбараў і пачатку пратэстаў у краіне.

Бізнесмэн Аляксандр Кныровіч: Сітуацыя ў Беларусі падобная да той, што была сто год таму ў Расіі

14.09.2021 14:40
Вядомы бізнесмэн Аляксандр Кныровіч з’ехаў з Беларусі. Месяц таму ён выйшаў з турмы. Аляксандр кажа, што сітуацыя ў Беларусі кардынальна цяпер адрозніваецца ад той, што была пяць год таму.