Беларуская Служба

Справа Зэльцара набірае абароты

05.10.2021 14:51
У Беларусі можа з'явіцца  116 новых палітвязняў.
Уварванне супрацоўнікаў КДБ у кватэру да Андрэя Зэльцараscreenshot z Youtube

Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманых за каментары людзей масава перавозяць у Жодзіна, не прымаючы пры гэтым перадач ад родных.

Затрыманыя знаходзяцца без элементарных сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Гэта асабліва адчувальна ў жодзінскай турме, дзе зняволеныя пастаянна скардзяцца на невыносны холад у камерах.

Нагадаем, што 28 верасня спецназаўцы КДБ застрэліла жыхара Мінску Андрэя Зэльцара пасля ўварвання ў яго кватэру. Дзеянні сілавікоў былі прызнаныя міжнароднымі экспертамі як непрафесійныя. 

Цяпер яны помсцяць беларусам, якія абурыліся ў сацыяльных сетках іхнімі дзеяннямі. 

юл