Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала беларусаў насіць маскі і вакцынавацца

23.10.2021 14:16
22 кастрычніка пасля незразумелых заяў дыктатара Лукашэнкі быў адменены абавязковы масачны рэжым, які пратрымаўся толькі 9 дзён.
Святлана Ціханоўскаяфота: Пул Первой

Лідар беларускай народнай апазіцыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у сувязі з новай хваляй захворванняў на COVID-19.

«Калі ласка, насіце маскі, вакцынуйцеся тымі вакцынамі, якія ёсць у вас у доступе», зазначыла яна і заклікала ў грамадскіх месцах трымаць дыстанцыю. «Беражыце сябе і сваіх блізкіх», – сказала Ціханоўская.

22 кастрычніка пасля незразумелых заяў дыктатара Лукашэнкі быў адменены абавязковы масачны рэжым, які пратрымаўся толькі 9 дзён.

вс