Беларуская Служба

За ўдзел у «Маршы адзінства» на 2,5 гады «хатняй хіміі» асудзілі пенсіянерку

11.11.2021 11:24
Яніна распавяла, што на месца падзей трапіла выпадкова: у той дзень яна ішла ў касцёл, каб замовіць імшу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гродне за ўдзел у «Маршы адзінства» на 2,5 гады «хатняй хіміі» асудзілі 62-гадовую прыбіральшчыцу.

Жыхарку Гродна Яніну Глазкову абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы адзінства» 6 верасня 2020 года – паводле абвінавачвання, жанчына «была актыўным удзельнікам групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не падпарадкоўвалася загадам міліцыянтаў».

Яніна распавяла, што на месца падзей трапіла выпадкова: у той дзень яна ішла ў касцёл, каб замовіць імшу – жанчына даглядала хворага бацьку.

Сведкі-міліцыянты – Ангеліна Нагорная, Мікалай Задоеў і Сяргей Цімафееў – прасілі дапытваць іх за шырмай, бо «у выпадку распазнання яны баяцца за сваё жыццё і здароўе».

Вясна/нг