Беларуская Служба

У Віцебску ліквідуюць дзіцячы хоспіс

12.01.2022 13:18
Віцебскі абласны суд 12 студзеня разгледзіць справу аб ліквідацыі дзіцячага хоспіса па пазове ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота з адкрытых крыніц

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Віцебскі дзіцячы хоспіс» была зарэгістраваная ў канцы 2000 года, заснавальнікамі выступілі лекары Сяргей і Таццяна Лялік, якія страцілі сваё дзіця з-за хваробы.

Гэта не першы выпадак ліквідацыі дзіцячага хоспісу ў Беларусі. У жніўні 2021 года ўлады ліквідавалі такую ж арганізацыю ў Гродне, а на дырэктара хоспіса завялі некалькі крымінальных справаў.

Акрамя хоспіса 12 студзеня ўлады Віцебскай вобласці маюць намер ліквідаваць спартыўны клуб воднага пола «Віцьбіч», таварыства дружбы «Полацк-Фрыдрыхсгафен», супольнасць «Шлях з варагаў у грэкі» і Дубровенскае таварыства пчаляроў-аматараў, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

вх