Беларуская Служба

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін»

04.03.2022 15:51
У палку «Азоў» Ілля ваяваў з 2014 году.
Ілля "Літвін"Адкрытыя крыніцы

Напярэдадні ён атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму паспелі зрабіць аперацыю, але ўратаваць ваяра не атрымалася. Пра гэта «Радыё Свабодзе» паведамілі ў беларускай роце батальёну тэрытарыяльнай абароны «Азоў». У палку «Азоў» Ілля ваяваў з 2014 году. Апошняя відэа, запісаная Іллём.


«Гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць», – казаў ён. У 2022 годзе Ілля зноў пайшоў у добраахвотнікі, каб змагацца супраць рускіх захопнікаў.

эж 

АМАП у Мінску затрымаў маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір

03.03.2022 19:11
Сёння ў Кафедральным саборы на Нямізе сабраліся маці беларускіх салдат — яны хацелі памаліцца з мір, дагэтуль жанчыны між сабой не былі знаёмыя.