Беларуская Служба

Беларусам будуць выдаваць від на жыхарства ў Польшчы

23.04.2022 15:23
Цэнтр Беларускай Салідарнасці абверг чуткі пра ток, што ў Польшчы беларусам не будуць выдаваць віды на жыхарства.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Radek Pietruszka

Юрысты арганізацыі звярнуліся па тлумачэнні ў МУС Польшчы і атрымалі адказ ад міністэрства, што віды на жыхарства будуць выдавацца як і раней.

Арганізацыя заклікае не верыць інфармацыі, якая з'явілася апошнім часам у шматлікіх пабліках, што ваяводскія ўпраўленні перастануць выдаваць віды на жыхарства да канца 2022 года.

Цэнтр беларускай салідарнасці паведамляе, што падобная інтэрпрэтацыя памылковая, а віды на жыхарства будуць выдавацца як і раней. Адзінай зменай з'яўляецца тое, што да 31 снежня 2022 года ў ваяводскіх упраўленнях не будуць выконвацца тэрміны разгляду спраў.

Пра гэта гаворыцца адказе Міністэрства ўнутраных спраў на зварот па інтэрпрэтацыю кіраўніцы дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольгі Дабравольскай.

Польскія ўлады заяўляюць, што іншаземцы могуць асабіста падаваць заяўку на  атрыманне віду на жыхарства з поўным камплектам дакументаў.

юл