Беларуская Служба

Беларускія ўлады закрылі паўднёвую мяжу для насельніцтва

23.04.2022 17:38
Мясцовыя жыхары кажуць пра тое, што сапёры могуць перавозіць знойдзеныя ў лясах боепрыпасы.
Rosjanie pozostawiają zaminowane pola i pobocza dróg
Rosjanie pozostawiają zaminowane pola i pobocza drógДСНС України

ТМ-канал «Беларускі гаюн» паведаміў, што на поўдні Беларусі, у першую чаргу ў Хойніках людзі бачылі рух МАЗ-аў у напрамку Брагіна.

Гэта аўта УС РБ з чырвоным квадратам на кабіне, аранжавай мігцелкай і надпісам «размініраванне». Машына, вярталася з боку Брагіна, ехала вельмі марудна ў напрамку РАУС або ваенкамата Хойнікаў, што сведчыць пра тое, што сапёры могуць перавозіць знойдзеныя ў лясах боепрыпасы.

Дадзеная інфармацыя з'яўляецца дадатковым пацвярджэннем, што лясы ў прыгранічных раёнах Гомельскай вобласці з Украінай — замініраваныя.

Дарэчы, учора выданне @flagshtok паведаміла, што ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці ўводзіцца забарона на плаванне на лодках па рэках Дняпро і Сож.

Адметна, што менавіта па Дняпры і Сожы ў Лоеўскім раёне праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі і Украіны.

юл