Беларуская Служба

Сёння Марыі Калеснікавай спаўняецца 40 гадоў

24.04.2022 07:00
Гэты дзень палітзняволеная адзначае за кратамі, куды яе кінуў рэжым Лукашэнкі за ўдзел у выбарчай кампаніі 2020-га года.
     16  2020 .
Марыя Калеснікава падчас выбарчай кампаніі 16 жніўня 2020 г. Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com / magda_shutterstock

Марыя Калеснікава была адной з кіраўніц выбарчага штаба Віктара Бабарыкі ды Святланы Ціханоўскай. Лукашысты спрабавалі сілай вывезці яе за мяжу, аднак яна парвала пашпарт, што змусіла Лукашыстаў кінуць яе ў турму.

У выніку рэжым асудзіў яе на 11 гадоў пазбаўлення волі. Марыя Калеснікава стала адным з сімвалаў мірнай барацьбы беларусаў з узурпатарам Лукашэнкам.

Яе сястра Таццяна Хоміч запісала віншаванне для сваёй сястрыцы з днём нараджэння: «Проста памятай кожны дзень, што я з табой, я цябе вельмі люблю і так будзе заўсёды. Ты самая лепшая сястра на свеце!»

юл