Беларуская Служба

Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вялікдзень

24.04.2022 07:58
Гэта свята ў памяць пра ўваскрэсенне Хрыста.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Vitaliy Hrabar

На Вялікдзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!». І адказваюць: «Сапраўды ўваскрос!»

Затое Расія ў Вялікдзень нанесла тры ракетныя ўдары па Днепрапятроўскай вобласці Украіны, ёсць загінулыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай ОВА Валянцін Рэзнічэнка.

«У нас тры «прылёты» ў Паўлаградскі раён. Ракета трапіла ў чыгуначную інфраструктуру. Загінуў 48-гадовы мужчына. Разбурана 8 будынкаў. Пад заваламі тры легкавыя аўтамабілі і адна фура».

Два месяцы таму Расія напала на Украіну, два месяцы там ідзе поўнамаштабная вайна. 

юл