Беларуская Служба

Беларускую маёмасць нацыяналізуюць ва Украіне, паколькі лічаць Беларусь краінай-агрэсарам

25.04.2022 16:03
 У порце Ізмаіл Адэскай вобласці выяўлены беларускі карабель «Надзея» і сухагрузная баржа.
"Надзея"фота: ДБР Украіны

Украінскае Дзяржаўнае бюро расследаванняў працягвае працаваць па выяўленні і нацыяналізацыі маёмасці краіны-агрэсара і яе спадарожнікаў для ўмацавання абараназдольнасці дзяржавы.

Следчыя тэрытарыяльнага ўпраўлення ДБР у Мікалаеве сумесна з супрацоўнікамі 17-га пагранічнага атрада Дзяржпагранслужбы і марской пяхоты Дзяржпагранслужбы выявілі ў порце Ізмаіл Адэскай вобласці беларускі карабель «Надзея» і сухагрузную баржу. «Надзея» – гэта адзіны беларускі карабель класа «рака – мора».

Караблі ўдзельнічалі ў расійскіх лагістычных аперацыях на рацэ Дунай.

Супрацоўнікі ДБР перадалі судны Адміністрацыі марскіх партоў Украіны і перадалі адпаведныя матэрыялы ў Адэскую абласную ваенную адміністрацыю з ініцыятывай іх нацыяналізацыі. З гэтага часу яны будуць працаваць у інтарэсах Украіны.

нг