Беларуская Служба

YouTube заблакаваў акаўнт тэлеканала Саюзнай дзяржавы

29.04.2022 17:01
Раней ён атрымаў два папярэджанні за сюжэт аб вытворчасці вакцыны ў Беларусі ды вайне ва Украіне.
Ілюстрацыйны здымакTymonOziemblewski/Pixabay.com/CCo

YouTube выдаліў акаўнт тэлеканала «БелРос». Падставай сталі атрыманыя канала два папярэджанні за фэйкі ды распальванне варожасці.

Спачатку «БелРос» атрымліваў першае папярэджанне за сюжэт аб вытворчасці ў Беларусі вакцыны супраць каранавіруса «Спадарожнік», які назвалі «распаўсюджваннем недакладнай інфармацыі».

Другое папярэджанне саюзныя прапагандысты атрымалі за сюжэт аб тым, што службовыя асобы Украіны нібыта заклікаюць да расправы над сем'ямі расійскіх вайскоўцаў.

юл