Беларуская Служба

10 месяцаў рэпрэсіў супраць вясноўцаў

14.05.2022 14:11
Абвінавачанні сфальсіфікаваныя, гэта помста за шматгадовую праваабарончую дзейнасць.  
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

10 месяцаў за кратамі ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.

14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. З таго дня Алесь, Валянцін і Уладзь знаходзяцца у зняволенні, а мінскія офісы «Вясны» апячатаныя — праваабаронцаў абвінавацілі ў «нясплаце падаткаў у буйным памеры». Гэта абсурдныя абвінавачанні, якія насамрэч ёсць помстай за дзейнасць праваабаронцаў па абароне правоў беларусаў, распавядае праваабаронца  Зміцер Салаўёў.

- Уся гэтая справа  сфальсіфікаваная ды з’яўляецца помстай за шматгадовую ды эфектыўную праваабарончую дзейнасць. Ідзецца пра дапамогу сотням тысяч чалавек. Таму быў дадзены загад схапіць людзей, схапіць кіраўніцтва, сфальсіфікаваць справу, перашкодзіць дзейнасці арганізацыі. Але ў іх не атрымалася спыніць дзейнасць «Вясны».   

Беларуская праваабарончая супольнасць заклікае беларусаў падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў у гэты цяжкі час!

Ім можна напісаць ліст на адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу), або напісаць анлайн.

Таксама можна падпісаць петыцыю за іх неадкладнае вызваленне!

ПР  «Вясна»/юл