Беларуская Служба

Беларуская моладзь за нейтралітэт

14.05.2022 13:15
Даследчая група Моладзевага блока сумесна з блогам «Нізкая Тэорыя» правяла сацыялагічнае даследаванне поглядаў моладзі ад 18 да 35 гадоў.
Ілюстраційне фотоpxhere.com / CC0 Public Domain

Сярод пакалення, якое амаль усё свядомае жыццё пражыла пад кіраваннем Лукашэнкі, большасць яго не падтрымлівае.

Толькі 17% рэспандэнтаў падтрымліваюць дзейную нелегітымную ўладу, 82% - пратэстны рух. Асноўныя праблемы - невыкананне правоў чалавека, несумленныя выбары і палітычны пераслед. Пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі адзначаюць наяўнасць эканамічных праблем у краіне.

 69% моладзі выказалі гатоўнасць удзельнічаць у палітыцы.

 У адносінах да вайны большасць прытрымліваюцца ваеннага і палітычнага нейтралітэту.

З поўнымі вынікамі даследавання можна азнаёміцца тут.

юл