Беларуская Служба

Інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 16,8%

16.05.2022 15:46
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Denys Kurbatov

Інфляцыя ў Беларусі па выніках красавіка склала 16,8% г/г пасля 15,9% г/г у сакавіку, паведамляе Еўразійскі банк развіцця.

Месячны рост цэн за выключэннем  сезоннасці ў красавіку ацэньваецца ў 1,7%. Падладка цэн пад змену валютных курсаў і павелічэнне інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў пераважна адбылася. Інфляцыйны ціск захоўваецца з боку росту выдаткаў з прычыны выбудоўвання новых ланцугоў паставак і высокай інфляцыі на сусветных рынках. Гэтыя фактары працягнуць уплываць на цэны ў бягучым годзе.

вх