Беларуская Служба

Беларуская судовая сістэма працягвае здзекавацца над сынам Бабарыкі

25.05.2022 16:16
Эдуарда затрымалі разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. 
Эдуард і Віктар Бабарыкаhttps://t.me/nashaniva/36009

Эдуард Бабарыка па-ранейшаму застанецца ў СІЗА. Па выніках закрытага пасяджэння суда другой інстанцыі Міхаіл Лапко адмовіў у задавальненні скаргі пра вызваленне палітвязня, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Праз месяц будзе два гады, як Эдуард знаходзіца пад вартай без суда.

Эдуарда затрымалі разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. Яны разам везлі ў Цэнтрвыбаркам подпісы, сабраныя за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары.

Пасля гэтага Эдуарда трымаюць у СІЗА і кожныя два месяцы падаўжаюць тэрмін утрымання пад вартай. Хлопцу пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

euroradio.fm/яс