Беларуская Служба

У Кіеве арыштавалі актывы чарговага беларускага прадпрыемства

16.06.2022 13:32
Гэта звязана з тым, што пракуратура Украіны праводзіць крымінальную вытворчасць па фактах фінансавання дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/nashaniva

Арыштавалі  карпаратыўныя правы прадпрыемства-рэзідэнта РБ у выглядзе статутнага капіталу ў памеры амаль 1 мільярд грывень (33,8 мільёнаў долараў), а таксама рухомую і нерухомую маёмасць арыентаванай каштоўнасцю 3 мільярды грывень (101,2 мільён долараў).

Акружная пракуратура праводзіць крымінальную вытворчасць па фактах фінансавання дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, змены граніц тэрыторыі або дзяржаўнай граніцы Украіны і злоўжывання ўладай юрыдычнай асобай.

Следства правярае, ці садзейнічала беларуская кампанія, якая аказвае паслугі ў галіне нафты і прыроднага газу і выкарыстоўвала тэхніку «Беларуснафты», Расіі падчас падрыхтоўкі і вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны.

юл