Беларуская Служба

Памерла Аляўціна Вячорка

27.06.2022 08:04
Акрамя прафесійнай і грамадска-культурнай дзейнасці, яна выгадавала цудоўных нашчадкаў.
Аляўціна ВячоркаКрыніца: Радыё Свабода

Пайшла з жыцця рэдактарка, выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка, паведамляе «Радыё Свабода».

26 чэрвеня памерла Аляўціна Вячорка, беларуская выкладчыца, рэдактарка, грамадская дзяячка. Ёй было 86 гадоў. Філолаг паводле адукацыі, выкладчыца беларускай і рускай моваў, яна працавала ў Брэсце школьнай настаўніцай, пазней у Мінску літаратурным рэдактарам. Да 2002 года – вядучая рэдактарка ў выдавецтве «Беларусь».

Была сярод іншага рэдактаркай матэрыялаў сесій парламента, перакладаў на беларускую мову сусветнай класікі, папулярных дзіцячых кніг Анатоля Клышкі. На працягу многіх год актыўна дапамагала Таварыству беларускай мовы і беларускім газетам.

Актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным жыцці.

Акрамя прафесійнай і грамадска-культурнай дзейнасці, яна выгадавала цудоўных нашчадкаў. Яе сын Валянцін (Вінцук) і ўнук Франак Вячоркі – вядомыя беларускія культурныя і грамадска-палітычныя дзеячы.

Развітанне адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня.

эж