Беларуская Служба

Беларусь экспартуе калій праз расійскія парты

04.07.2022 17:43
Зніжкі беларускага вытворцы могуць дасягаць 50%.
.   .
«Беларуськалій». Склад гатовай прадукцыі. Foto: Фота: kali.by

Кампанія «Беларуськалій», што трапіла пад заходнія санкцыі, пачала адгрузкі калію праз Расію, але прадукцыя экспартуецца па заніжаным цэнам, піша газета «Коммерсантъ».

Кампанія агрэсіўна дэмпінгуе, што негатыўна адбіваецца на даходах канкурэнтаў. Паводле ацэнак экспертаў, зніжкі беларускага вытворцы могуць дасягаць 50 %.

«Беларуськалій» заключыў дамову на перавалку 2 млн тонаў калію ў кантэйнерах да канца 2023 года з пецярбургскім аператарам ТАА «Кистоун Лоджистикс». Пастаўкі ідуць праз «Петролеспорт» і «Нева-метал» (абодва тэрміналы размешчаныя ў Вялікім порце Санкт-Пецярбургу), а таксама праз Рыбны порт ва Уладзівастоку.

Акрамя таго, беларуская кампанія адгружае ў Кітай угнаенні ў кантэйнерах на расійскай чыгунцы. У чэрвені, нягледзячы на ​​ўведзеныя супраць кампаніі санкцыі, «Беларуськалій» адгрузіў у Кітай каля 120 тыс. тон калію.

Нагадаем, Літва з 1 лютага 2022 года спыніла транзіт прадукцыі «Беларуськалію» праз сваю тэрыторыю.

эж

Праз санкцыі аэрапорт «Мінск» перайшоў на чатырохдзённы працоўны графік

01.07.2022 17:25
Беларуская авіяцыя мае цяжкасці з пастаўкамі новага тэхналагічнага абсталявання і абслугоўваннем ужо наяўнага.

Беларусь праз санкцыі скараціла аб'ём лесанарыхтоўкі

03.07.2022 17:41
У Беларусі з-за санкцый узніклі праблемы са збытам драўніны. Пра гэта паведаміў у эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» намеснік прэмʼер-міністра краіны Юрый Назараў.