Беларуская Служба

Арастовіч запэўніў Ціханоўскую ў тым, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на Беларусь

08.09.2022 14:18
Палітыкі абмеркавалі ролю прадстаўніка па справах беларусаў ва Украіне, які будзе абараняць інтарэсы беларусаў ва ўрадзе, і сінхранізацыю павесткі дзвюх краін.
.   .
А. Арастовіч і С. Ціханоўская Крыніца: Офіс Ціханоўскай

Ціханоўская падзякавала Арастовічу за падтрымку беларусаў. У адказ ён сказаў, што «памылкай будзе прадстаўляць беларусаў людзьмі, не здольнымі на супраціў», паведамляе nashaniva.com.

Падчас размовы Арастовіч адзначыў, што добра разумее сітуацыю ў Беларусі, і вылучыў ролю падпольнага супраціву. Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінцы не ставяць знак роўнасці паміж дзеяннямі Лукашэнкі і беларусаў.

Аляксей Арастовіч запэўніў Святлану Ціханоўскую, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыю.

Палітыкі абмеркавалі ролю прадстаўніка па справах беларусаў ва Украіне, які будзе абараняць інтарэсы беларусаў ва ўрадзе, і сінхранізацыю павесткі дзвюх краін, каб свабодная Украіна і дэмакратычная Беларусь гаварылі ў адзін голас: гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Святланы Ціханоўскай.

эж