Беларуская Служба

Дзянісу Сальмановічу прысудзілі 10 гадоў зняволення за нібыта сувязь з «Кіберпартызанамі»

02.10.2022 20:37
Разгляд справы Сальмановіча пачаўся 20 верасня ў Брэсцкім абласным судзе.
Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/Fanni_2021

Палітвязня Дзяніса Сальмановіча Брэсцкі абласны суд пакараў 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у 6 тыс. 400 рублёў.

Акрамя таго, наперадзе разгляд грамадзянскага пазову на суму ў 33 тыс. рублёў за нібыта перакрыццё дарог.

Дзянісу Сальмановічу 31 год, яго затрымалі летась 4 кастрычніка. Сілавікі называлі Дзяніса «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кіберпартызанаў» і руху «Супраціў». 26 чэрвеня 2022 года КДБ унёс мужчыну ў спіс «асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці». Палітвязню было выстаўленае абвінавачванне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Разгляд справы Сальмановіча пачаўся 20 верасня ў Брэсцкім абласным судзе, паведамляе «Белсат».

вс