Беларуская Служба

У Беларусі скарацілася колькасць настаўнікаў

03.10.2022 13:27
 86% усіх школьных настаўнікаў цяпер – жанчыны.
Школа Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белстат апублікаваў статыстычны агляд, прымеркаваны да Дня настаўніка. Гэтае свята адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Калі ў мінулым навучальным годзе ў Беларусі налічвалася 111 тыс. 400 настаўнікаў, то ў гэтым іх колькасць складае 106 тыс. 700 чалавек.

У статыстычным аглядзе адзначаецца, што 86% усіх школьных настаўнікаў цяпер – жанчыны. Пры гэтым 78% маюць першую або вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

вс