Беларуская Служба

Лукашысты абвінавацілі Украіну ў падрыхтоўцы ўдару па Беларусі

09.10.2022 08:30
У Кіеве бачаць у гэтым правакацыю па ўцягванню Беларусі ў напад на Украіну.
   .
Міністэрства замежных спраў Беларусі. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/zerkalo_io

Украінскае Міністэрства замежных спраў запатрабавала ад рэжыму перастаць аказваць падтрымку Расіі ў агрэсіі супраць Украіны.

Увечары 8 кастрычніка амбасадара Украіны ў Мінску Ігара Кізіма запрасілі ў МЗС Беларусі, дзе яму ўручылі дыпламатычную ноту. У ноце беларускі бок сцвярджае, што Украіна нібыта плануе напад на тэрыторыю Беларусі.

МЗС Украіны абвергла гэтае сцвярджэнне, назваўшы яго правакацыяй, і заклікала Беларусь перастаць выконваць прыхамаць Крамля ды неадкладна спыніць падтрымку Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны.

Украіна катэгарычна адхіляе чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. У Кіеве не выключаюць, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа быць часткай плана РФ па правакацыі і далейшаму абвінавачванню Украіны.

Украінскі бок заклікаў беларускі народ не паддавацца на правакацыі, нагадаўшы, што Украіна ніколі не замахвалася на чужыя тэрыторыі. Кіеў строга прытрымліваецца фундаментальных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН, гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

юл