Беларуская Служба

У Еўракамісіі заклікалі Лукашэнку ўстрымацца ад падтрымкі расійскай агрэсіі ва Украіне

10.10.2022 15:55
KE wezwała Białoruś, by przestała pomagać Rosji w atakach na Ukrainę
KE wezwała Białoruś, by przestała pomagać Rosji w atakach na Ukrainęsymbiot/shutterstock

У Еўракамісіі заклікалі Аляксандра Лукашэнку ўстрымацца ад падтрымкі расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны. Такую заяву зрабіў 10 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана (Peter Stano), паведамляе Reuters.

У Еўракамісіі, заклікалі афіцыйны Мінск неадкладна забараніць расійскім войскам выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нанясення ўдараў па Украіне.

«Любыя далейшыя дзеянні – асабліва непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у гэтай вайне насуперак волі большасці жыхароў Беларусі – будзе сустрэты новымі і суровымі абмежавальнымі мерамі», – сказаў Стана.

Нагадаем, сёння, 10 кастрычніка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэтым казаў) гэтай групоўкі – армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі», – цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі.

вх