Беларуская Служба

Палітзняволеную Алену Латушку асудзілі да 2,5 гады «хатняй хіміі»

10.10.2022 17:06
Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка і стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.
       .
У судзе Цэнтральнага раёна асудзілі палітзняволеную Алену Латушку.Фота з адкрытых крыніц.

У судзе Цэнтральнага раёна асудзілі палітзняволеную Алену Латушку. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтары месяцы пад вартай у СІЗА-1.

Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка і стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Тры тыдні таму ў гэтым жа судзе яго асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над Анатолем.

вх