Беларуская Служба

Кіраўнік беларускага КДБ Іван Церцель «расчараваны ўкраінскай выведкай»

13.10.2022 14:50
Церцель назваў фэйкам інфармацыю пра знішчальныя дроны, якія з тэрыторыі Беларусі Расія запускае на Украіну.
Кіраўнік КДБ Іван ЦерцельАвторство: belta.by, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=101286932

Кіраўнік КДБ Іван Церцель сказаў падчас наведвання «Беларуськалія» ў рамках «турнэ» сілавікоў, што ён расчараваны ўкраінскай выведкай.

«Прафесіяналізм замежных спецслужбаў, у прыватнасці, украінскіх, выклікае сур'ёзныя сумневы», сказаў ён.

Церцель гаварыў, што ўкраінская разведка памыляецца, калі распаўсюджвае інфармацыю, што
зараз каля мяжы знаходзяцца сурʼёзныя групоўкі Узброеных Сіл. Таксама абсалютным фэйкам Церцель назваў інфармацыю, што на тэрыторыі Беларусі іранскія дроны запускаюцца для ўдараў па тэрыторыі Украіны.

Раней украінская разведка паведаміла, што Расія працягвае перакідваць у Беларусь дроны-камікадзэ Shahed-136. Па стане на 10 кастрычніка на тэрыторыю краіны было завезена 32 названыя БПЛА, да 14 кастрычніка плануецца завезці яшчэ 8, заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны.

Паводле Зеркало/яс