Беларуская Служба

Ціханоўская ў Еўрапарламенце заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

13.10.2022 16:09
 Ціханоўская: «Я заклікаю вас сёння адмовіцца ад супрацы з рэжымам Лукашэнкі, мёртвым рэжымам».
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Еўрапарламенцеhttps://multimedia.europarl.europa.eu/en/webstreaming/event_20221013-1030-COMMITTEE-AFET?start=20221013083721&end=20221013103048

Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

 «Я заклікаю вас сёння адмовіцца ад супрацы з рэжымам Лукашэнкі, мёртвым рэжымам. І працаваць з намі ў пабудове дэмакратычнай і свабоднай Беларусі. Прызнаць Абʼяднаны Пераходны кабінет як сапраўды прадстаўнічы. Мы гатовыя супрацоўнічаць і ўвасабляць у жыццё праекты, такія як праграма «Усходняе партнёрства», ды іншыя праграмы».

Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».

яс