Беларуская Служба

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за інтэрнет карыстальнікамі

21.10.2022 15:02
Спецслужбы будуць сачыць за карыстальнікамі тых беларускіх сайтаў, якіх самі вызначаць.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Steve Buissinne from Pixabay/CC0

Лукашэнка падпісаў указ «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць». Ён пачне дзейнічаць праз 3 месяцы.

Пад кантроль трапяць не ўсе інтэрнет-рэсурсы, а толькі тыя, каго самі вызначаць спецслужбы.

Такія сайты мусяць цягам трох месяцаў зарэгістравацца ў Сістэме тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (СЗВМ) і наладзіць свае рэсурсы для бесперашкоднага доступу ў рэжыме анлайн.

У адваротным выпадку сайты будуць блакавацца.

юл