Беларуская Служба

Лукашэнка патрабуе паскорыць мадэрнізацыю войска

21.10.2022 14:33
Дыктар занепакоіўся станам узбраення беларускай арміі на фоне вайны ва Украіне.
Ілюстрацыйны здымакBelta.by

Беларусь будзе папраўляць падыход да аснашчэння войска зыходзячы з вопыту вайны ва Украіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, наведваючы Абуз-Лясноўскі палігон, паведамляе Наша Ніва.

Дыктатар  адзначыў, што раней былі маштабныя планы па аснашчэнні войска на мільярды долараў да 2030 года. Але калі пачалася «спецаперацыя» ва Украіне, то яе рэаліі паказалі неабходнасць скарэктаваць падыходы.

«Можна зайсці вельмі далёка, выдаткаваўшы велізарныя грошы, а выніку не дасягнуць, якога хацелася б», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

І вопыт паказаў, што вайскоўцы аддаюць перавагу больш простай, але мадэрнізаванай і надзейнай тэхніцы. Бо ёсць шмат выпадкаў, калі выходзіць з ладу самы сучасны, наварочаны танк з рознымі опцыямі, і вайскоўцы не ведаюць, што з ім рабіць.

«Мы пачалі мадэрнізацыю танкаў. Будзем паскарацца і ўзмацняць», — прывёў прыклад Лукашэнка.

юл