Беларуская Служба

Пракуратура пацвердзіла крымінальную справу супраць экс-журналіста АНТ Семчанкі

31.10.2022 12:05
Палітзняволенаму журналісту інкрымінуюць распальванне сацыяльнай варожасці, за што яму пагражае 5 гадоў калоніі.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пракуратура пацвердзіла крымінальную справу супраць экс-журналіста АНТ Семчанкі. Палітзняволенаму журналісту інкрымінуюць распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Яму пагражае 5 гадоў калоніі, паведамляе «Свабода».

«Устаноўлена, што падазраваны ў 2020–2022 гадах у розных тэлеграм-каналах і чатах размясціў публікацыі, накіраваныя на фармаванне ў грамадскасці варожасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады», – гаворыцца ў паведамленні ведамства. Цяпер Семчанку ўзялі пад варту.

Журналіста затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўналетняга сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 дзён – праўда, ужо з новай фармулёўкай, «за хуліганства». Адпаведнае рашэнне 16 верасня прыняла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк.

У вызначаны тэрмін Семчанку не вызвалілі – 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС на яго склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакаранне тэрмінам 13 дзён адміністрацыйнага арышту – гэтым разам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аднак 13 кастрычніка, калі мінаў чарговы тэрмін, Семчанка зноў не выйшаў на волю.

Дзмітрый Семчанка звольніўся з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў пул журналістаў, якія працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 году. 10 верасня таго ж года да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі: высветлілася, журналіст быў на пратэставым маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржканале – за гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту.

аз

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Рэжым Лукашэнкі зачышчае грамадзянскую супольнасць

27.10.2022 17:39
Падчас канферэнцыі яна таксама ўзгадала сведчанні жанчын аб згвалтаваннях, якія здзяйснялі расійскія вайскоўцы.

З Беларусі масава рэлакуюцца не толькі IT-кампаніі, але і транспартныя

30.10.2022 09:04
Беларускія транспартныя кампаніі не могуць працаваць на тэрыторыі ЕС.