Беларуская Служба

У Беларусі асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за адміністраванне пратэсных чатаў

07.11.2022 14:12
15             30  .
15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі прадпрымальніку Станіславу Кузьміцкаму за адміністраванне больш за 30 пратэсных чатаў. Фота з адкрытых крыніц.

15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за адміністраванне больш за 30 пратэсных чатаў. Мінгарсуд вынес прысуд прадпрымальніку Станіславу Кузьміцкаму. Яго вінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе ПЦ «Вясна».

Па матэрыялах следства, Станіслаў, «маючы перакручаныя каштоўнасці і зменлівае разуменне слова «патрыятызм», мэтанакіравана ўступіў у тэрарыстычную арганізацыю і ўзначаліў асобныя рэсурсы сеткі «...97».

Ён адміністраваў больш за 30 чатаў, якія пад жорсткім кантролем і кіраўніцтвам з-за мяжы напаўняў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Мужчына фармаваў склад экстрэмісцкіх супольнасцяў, размяркоўваў ролі і арганізоўваў удзел іх чальцоў у акцыях пратэсту. Акрамя гэтага, ён прымаў меры па аб'яднанні і павелічэнні колькасці супольнасцяў».

Мужчына быў затрыманы напрыканцы снежня 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. КДБ ўнёс яго ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

вх