Беларуская Служба

Брат загінулага ва Украіне «каліноўца» Парфянкова збег у Польшчу

07.11.2022 15:26
Стрыечны брат загінулага ва Украіне байца-«каліноўца» Васіля Парфянкова збег у Польшчу.
           .
Стрыечны брат загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова пасля допытаў збег з лякарні.Фота з адкрытых крыніц.

Сяргей Бандарэнка ўцёк з бальніцы ў Мінску, куды трапіў пасля допыту сілавікамі. Яго затрымлівалі двойчы, правялі вобшук, забралі тэлефон. Пакуль вядома, што супраць яго ідзе адміністрацыйны працэс за рэпост інфармацыі пра Васіля Парфянкова.

– Завялі справу па трох момантах, скрыншоты зрабілі. Сказалі, што за кожны скрыншот – па 15 сутак. А тэлефон забралі на месяц на інфармацыйнае даследаванне. І я разумеў, што ў гэтым тэлефоне яны знойдуць такое, што мяне вывезуць у лес па іхных законах і проста расстраляюць, як у 37-м. Я зразумеў, што знаходзіцца там нельга. І збег з бальніцы, – распавёў Сяргей Бандарэнка.

– Білі, канешне ж. Пасля самі выклікалі «хуткую».

У бальніцу ён трапіў пасля збіцця.

– Білі, канешне ж. Пасля самі выклікалі «хуткую». Лекары з «хуткай» зразумелі, што мяне трэба шпіталізаваць. Мяне ўжо везлі ў ІЧУ і я канкрэтна разумеў, што будзе 45 сутак, пасля яны яшчэ нешта знойдуць і зробяць замест адміністрацыйнай – крымінальную справу. Да гэтага 15 сутак я сядзеў, калі брат мой Васіль Парфянкоў загінуў, маці яго затрымлівалі з яго роднай сястрой.

У Беларусі Сяргей Бандарэнка да звальнення працаваў на «Белпошце». Пасля зарэгістраваўся ў Цэнтры занятасці, быў беспрацоўным.

Першы раз Сяргея Бандарэнку арыштавалі на 15 сутак пасля гібелі ва Украіне яго стрыечнага брата Васіля Парфянкова.

Цяпер Сяргей знаходзіцца ў Польшчы ў лагеры для бежанцаў.

Паводле racyja.com / вх