Беларуская Служба

Праваабаронцы звярнуліся ў ААН з нагоды ўказу №368, які выводзіць слежку ў Беларусі на беспрэцэдэнтны ўзровень

07.11.2022 17:09
Ілюстрацыйны здымакIDN/ Shutterstock

Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta і міжнародная НДА ў сферы лічбавых правоў Access Now звярнуліся да Працоўнай групы ААН па бізнесе і правах чалавека, а таксама Спецдакладчыкаў ААН з нагоды ўказа Лукашэнкі № 368 «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць».

Указ абавязвае анлайн-рэсурсы, такія як паштовыя правайдэры, месэнджэры, інтэрнэт-крамы, службы таксі і каршэрынгу, захоўваць дадзеныя аб карыстальніках і прадастаўляць уладам доступ да такіх дадзеных.

Гэтыя паўнамоцтвы не абмежаваныя ніякімі разумнымі гарантыямі і не могуць быць аспрэчаныя ў судзе ў сілу іх утоенага характару і практычнай немагчымасці забяспечыць сёння справядлівы судовы разгляд у беларускіх судах.

Выданне Указа непасрэдна парушае абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, а менавіта права на свабоду ад адвольнага або незаконнага ўмяшання ў прыватнае жыццё і перапіску (артыкул 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах) і права на свабоду выказвання меркаванняў, уключаючы права прытрымлівацца свайго меркавання (артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).

вх