Беларуская Служба

Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы

29.11.2022 17:22
У бальніцу Калеснікава была дастаўленая ў панядзелак 28 лістапада, спачатку – у хірургічнае аддзяленне.
Maryja Kalesnikawa
Maryja Kalesnikawatwitter.com/PLPermRepEU

Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы, паведаміў Тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі са спасылкай на яе адваката.

На дадзены момант вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гомеля ў рэанімацыйным аддзяленні. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адвакату ва ўстанове аховы здароўя.

Туды яна была дастаўленая ў панядзелак, 28 лістапада, спачатку – у хірургічнае аддзяленне. Перад гэтым з’явілася інфармацыя, што Калеснікаву змясцілі ў ШІЗА.

Праз нейкі час у Тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі з'явілася дадатковая інфармацыя: «Машу прывезлі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада. Цяпер яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне».

вс