Беларуская Служба

 У амаль паўсотні беларускіх гаспадарак кукуруза зазімавала ў полі

29.11.2022 19:03
Антырэкардсменам стала Гомельская вобласць, дзе не справіліся ўбраць кукурузу да снегу 19 гаспадарак.
.
Кукуруза. Ілюстрацыйны здымак J.J. Gouin/Shutterstock

Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў, што па стане на 24 лістапада ў 49 сельгаспрадпрыемствах Беларусі яшчэ не была ўбраная кукуруза.

Антырэкардсменам стала Гомельская вобласць, дзе не справіліся ўбраць кукурузу да снегу 19 гаспадарак. У Магілёўскай такіх аказалася не нашмат менш – 15, яшчэ 8 – у Віцебскай і 7 – у Мінскай.

Акрамя таго, у 12 з 84 правераных сельгасарганізацый выяўленыя факты прыпісак аб'ёму выкананых работ па ўборцы кукурузы з палёў. Так, у Ельскім раёне напісалі, што з усім ужо справіліся, між тым як на палях стаяла 272 га кукурузы, прызначанай на сілас, піша «Наша Ніва».

вс