Беларуская Служба

Дэфіцыт бюджэту Беларусі, запланаваны на 2023 год, складае 3 млрд 100 млн рублёў

29.11.2022 20:17
Пры гэтым выдаткі на сілавікоў у 2023 годзе вырастуць амаль на 30%.
Беларускі рубельShutterstock.com

На Нацыянальным прававым партале апублікаваны праект Закона аб рэспубліканскім бюджэце Беларусі на наступны год. З яго вынікае, што запланаваны дэфіцыт бюджэту – 3 млрд 100 млн рублёў. Дарэчы, бюджэт краіны плануецца дэфіцытным трэці год запар.

Так, у 2023 годзе чакаюцца даходы ў памеры 33 млрд 362 млн рублёў, а выдаткі – 36 млрд 536 млн рублёў.

Пры гэтым выдаткі на сілавікоў у 2023 годзе вырастуць амаль на 30% – на 926 млн рублёў.

Найбольш павялічваецца фінансаванне органаў унутраных спраў – на 340 млн, КДБ атрымае на 93 млн больш, а Памежны камітэт – на 90 млн, піша «Еўрарадыё».

вс