Беларуская Служба

Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы уключыць беларускіх прадпрымальнікаў у польска-украінскія эканамічныя праекты

02.12.2022 17:45
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы уключыць беларускіх прадпрымальнікаў у польска-украінскія эканамічныя праекты.
  -        ,    ,   .
Па запрашэнні віцэ-маршалка Сената Міхала Каміньскага Павел Латушка выступіў на канферэнцыі, прысвечанай транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і ЕС.Фота: t.me/latushka

Па запрашэнні віцэ-маршалка Сената Міхала Каміньскага Павел Латушка выступіў на канферэнцыі, прысвечанай транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і ЕС.

Латушка адзначыў, што рэлацыраваны ў ЕС беларускі бізнес зацікаўлены ўдзельнічаць у рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў ЕС, Польшчы і Украіны, і прапанаваў уключыць у працу польска-украінскай Гаспадарчай палаты беларускія фірмы, якія валодаюць неабходным вопытам і рэсурсамі.

Таксама Латушка заявіў, што прыспеў час перагледзець канцэпцыю альянса Польшчы, Украіны і Літвы — так званага Люблінскага трохкутніка — і распачаць уключэнне ў яго дэмакратычнай Беларусі, ствараць Люблінскую чацвёрку.

— Мы хочам заявіць аб важнасці ўключэння Беларусі ў агульнаеўрапейскую сістэму інфраструктуры пасля заканчэння вайны ва Украіне. Мы не сумняваемся: украінцы змогуць вызваліць свае тэрыторыі, а Беларусь – абавязкова стане вольнай і дэмакратычнай дзяржавай.

Зыходзячы з гэтага, настаў час абмеркаваць рэарганізацыю Люблінскага трохвугольніка (Украіна, Польшча і Літва) шляхам уключэння ў яго склад будучай дэмакратычнай Беларусі: у нас ёсць агульная гісторыя, узаемныя інтарэсы і сумесная будучыня, — сказаў Павел Латушка ў сваім выступе.

вх