Беларуская Служба

Лукашысты давялі да самагубства вайскоўца

06.12.2022 12:50
«Наша ніва» патлумачыла прычыны суіцыду былога камандзіра авіябазы ў Баранавічах, які выступаў супраць беззаконня і гвалту ў 2020-м. Яго зацкавалі спецслужбы
Ілюстрацыйнае фотаhttps://nashaniva.com/304738

На мінулым тыдні стала вядома пра самагубства палкоўніка ў адстаўцы Юрыя Вараб'ёва, былога камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах.

Паводле выдання, лётчык-выпрабавальнік Юрый Вараб'ёў (кіраваў 61-й авіябазай у 2007-2011 гадах) блізка да сэрца прыняў падзеі 2020-га года. Ён заклікаў сваіх знаёмых лётчыкаў выходзіць на акцыі пратэсту, выходзіў на іх і сам. Таксама Вараб'ёў актыўна выказваўся ў каментарах у інтэрнэце.

Пасля задушэння пратэстаў лукашысты звольнілі Вараб'ёва звольнілі з авіязаводу, дзе ён працаваў пасля зыходу на пенсію з авіябазы.

Таксама, паводле крыніц «Нашай нівы», КДБшнікі запісалі з ім «пакаяльнае» відэа (праўда, нідзе яго не публікавалі). У апошні час спецслужбы зноў пачалі ціснуць на Юрыя, выдаўшы  «чорную метку», з-за якой ён не мог уладкавацца на працу нідзе ў Баранавічах.

У Юрыя Вараб'ёва засталося трое дарослых дзяцей: дачка жыве ў Беларусі, а два сыны знаходзяцца ў эміграцыі (на момант уварвання Расіі ва Украіну 24 лютага яны былі ў Кіеве).

«Наша ніва»