Беларуская Служба

Падчас старшынства ў ЕС Швецыя зробіць Беларусь прыярытэтам

06.12.2022 13:16
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Абмеркавалі магчымасць правядзення дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі.
Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Швецыіhttps://t.me/tsikhanouskaya

Міністр замежных спраў Тобіас Більстром запэўніў Ціханоўскую, што для Швецыі падтрымка Беларусі будзе прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала размарозіць шведскую дапамогу для Беларусі і накіраваць на падтрымку рэпрэсіраваных.

Святлана Ціханоўская папрасіла міністарку па міграцыі Марыю Стэнэргард працягнуць выдачу віз беларусам у Мінску, а таксама прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі з удзелам беларускай дыяспары.

На сустрэчы з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольма Оле Бурэлем абмеркавалі падтрымку беларускіх культурных ініцыятыў і праектаў.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі і выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны ў цэнтры Стакгольма.

юл