Беларуская Служба

З пачатку года беларусы атрымалі ў Літве 22 890 дазволаў на часовае пражыванне

06.12.2022 16:12
Яшчэ 59 327 беларусаў атрымалі сёлета дакумент на права пражывання ў Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/zamkadomby

Дадзеныя пра колькасць беларусаў, якія жывуць у Беларусі, апублікаваў Дэпартамент міграцыі Літвы. Яшчэ 5127 грамадзян суседняй краіны сёлета працягнулі свае раней выдадзеныя літоўскія віды на жыхарства.

Для параўнання, у 2021 годзе беларусы атрымалі ў Літве 15 318 відаў на жыхарства (ВНЖ) і працягнулі яшчэ 5232.

Што да віз, то за студзень-лістапад 2022 года беларусам выдадзена 19 641 нацыянальных віз Літвы. Летась гэты лік быў крыху большы — 21 360 нацыянальных віз.

Паводле стану на лістапад 2022 года ў Літве пражывае 45 398 беларусаў. У Польшчы пражывала 59 327 беларусаў, якія мелі сапраўдны дакумент на права пражывання ў гэтай краіне.

юл