Беларуская Служба

Улады папоўнілі «Спіс экстрэмістаў»

30.12.2022 12:04
У спісе агулам ўжо 2263 чалавек.
Будынак КДБ у Мінску Shutterstock.com/kateafter

30 снежня МУС чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Туды дадалі яшчэ 29 прозвішчаў. Так, у спіс трапіў «рэйкавы партызан» Сяргей Глебка, стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі Анатоль Латушка, асуджаны да 10 гадоў калоніі палітвязень Дзяніс Сальмановіч і іншыя.

Дапоўнілі і Рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў – у яго трапілі: Telegram-канал «Менск 97%»; Кніга «Толкование десяти последних джузов Благородного Корана, и следует за ним важные вопросы, касающиеся мусульманина»; суполка ва «УКантакце» «Свободный Жлобин | Free Zhlobin»; сайт, сацсеткі і лагатып рэсурса KYKY.ОRG.

Новы час/яс