Беларуская Служба

Генпракуратура Украіны прыцягвае да адказнасці ваенных рэжыму Лукашэнкі

30.12.2022 13:05
У вытворчасці знаходзяцца 329 злачынстваў, па 13 з іх матэрыялы ўжо накіраваны ва ўкраінскія суды
Кіраўнік НАУ Павел Латушкаhttps://www.youtube.com/watch?v=hVqeOVUFDKY

Да крымінальнай адказнасці будуць прыцягнутыя асобы, унесеныя ў санкцыйныя спісы Украіны за дапамогу расійскай агрэсіі. У санкцыйным спісе, зацверджаным Указам Прэзідэнта Украіны, пазначаны прозвішчы 48 грамадзян Беларусі.

У вытворчасці знаходзяцца 329 злачынстваў, па 13 з іх матэрыялы ўжо накіраваны ва ўкраінскія суды, даведалася каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення НАУ ў Офісе Генеральнага пракурора Украіны.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў:

- Нагадваем усім тым, хто яшчэ не здзейсніў злачынстваў супраць Украіны і ўкраінскага народа, што ўсе вінаватыя ў ваенных злачынствах будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і тэрмін даўніны па дадзеных злачынствах адсутнічае. Аналагічная адказнасць прадугледжана і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гэтым асобам трэба прымаць да ўвагі, што яны могуць быць і будуць аб'яўлены ў вышук.

Павел Латушка заклікаў вайскоўцаў Рэспублікі Беларусь не выконваць злачынныя загады рэжыму Лукашэнкі, а выконваць свой абавязак выключна ў інтарэсах беларускага народа.

яс