Беларуская Служба

Судовы працэс па «справе Вясны» пачнецца ўжо 5 студзеня

02.01.2023 11:01
Адзін з абвінавачаных – Уладзімір Лабковіч з’яўляецца намінантам на «Праваабаронцу года-2022».
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета Уладзімір Лабковіч быў вылучаны ў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Праваабаронца года-2022«, паведамляе «Вясна».

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, а пасля змешчаны пад варту, разам са старшынём арганізацыі Алесем Бяляцкім і яго намеснікам Валянцінам Стэфановічам.

5 студзеня іх пачнуць судзіць за «кантрабанду арганізаванай групай» і «фінансаванне пратэстаў» – праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў калоніі.

Уладзіміру Лабковічу 44 гады. У 1998-м годзе Уладзімір далучыўся да Праваабарончага цэнтра »Вясна« як валанцёр. Праз два гады ён скончыў юрыдычны факультэт недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2001 годзе стаў паўнавартасным сябрам »Вясны«. Уладзімір Лабковіч з'яўляецца каардынатарам кампаніі »Праваабаронцы за свабодныя выбары« і экспертам у галіне выбарчага права ў Беларусі.

Апрача Лабковіча на гэтую намінацыю вылучаны праваабаронцы Наста Лойка і Павел Левінаў. Лаўрэата абвесцяць 11 студзеня, а сёння мы распавядаем пра нашага калегу Уладзя.

аз

Суд па «справе TUT.ВY» пачнецца 9 студзеня

01.01.2023 18:14
Працэс пад старшынствам Валянціны Зянькевіч ад самага пачатку будзе праходзіць у закрытым рэжыме.