Беларуская Служба

Залаты медаль Чэмпіянату свету па кіберспорце прададзены на аўкцыёне беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці

02.01.2023 13:27
Усе сродкі пойдуць на падтрымку ЗСУ.
.
.фота: BSSF

Арыгінальны залаты медаль Чэмпіянату свету па кіберспорце Intel Extreme Masters 2010 прададзены на дабрачынным аўкцыёне беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) за 10 тысяч долараў. 

У 2010 годзе ў Гановеры прайшоў Чэмпіянат свету па кіберспорце. У гульне Counter Strike 1.6 перамогу атрымала ўкраінская каманда Navi, якая ўпершыню ў гісторыі сусветнага кіберспорту выйграла тры галоўныя турніры за адзін год – Intel Extreme Masters, Electronic Sports World Cup і World Cyber Games 2010.

Усе сродкі будуць накіраваны BSSF у дабрачынны фонд «Ukraine Alive 2022» на падтрымку ўкраінскага народа і ЗСУ.

Дабрачынная серыя аўкцыёнаў «World Sports for Ukraine» была арганізавана беларускім Фондам спартыўнай салідарнасці, Tribuna.com і фондам «Ukraine Alive 2022» для падтрымкі Украіны.

ав