Беларуская Служба

Фонд спартыўнай салідарнасці крытыкуе заяву МАК пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у алімпіядзе

27.01.2023 11:31
25 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў пра забарону допуску да спаборніцтваў беларускім і расійскім спартоўцам, якія падтрымалі вайну.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/anncapictures

У той жа час тыя атлеты, хто адпавядае крытэрыям МАК і не выказваўся ў падтрымку вайны, могуць прымаць удзел выключна ў нейтральным статусе.

«Мала хто разумее сапраўдную вялікую пагрозу ад нядаўняй заявы МАК. Так, гэта яшчэ пакуль толькі заява, не рашэнне, таму ў нас ёсць час», – напісаў у сацсетках Аляксандр Апейкін з беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці.

Паводле спартоўца, гэта «чысты падманны манеўр ад МАК, замыльванне вачэй, бо цалкам адцягвае ўвагу ад галоўнага: атлеты з Беларусі і Расіі ў асноўнай масе будуць дапушчаны. МАК сваім рашэннем стварае вялізарны крок да нармалізацыі захопніцкай вайны і знішчэння Украіны, нармалізацыі таталітарызму. Гэты прэцэдэнт – мажлівасць вярнуць «русскій мір» у глабальную камунікацыю».

Пра магчымы байкот Алімпійскіх гульняў у такім выпадку заявіла ўжо Украіна.

ав

Аляксандр Апейкін: Антываенная дэкларацыя – гэта адзіны шанец для беларускіх спартсменаў

23.09.2022 16:20
У 2022 годзе Фонд спартыўнай салідарнасці, які аб'ядноўвае вольных беларускіх спартсменаў, выступіў у падтрымку Украіны.

Аляксандр Апейкін: Прыярытэтам на 2023 год будзе дэпазіт для зняволеных спартоўцаў

06.01.2023 08:09
Выканаўчы дырэктар беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін у новы год увайшоў з прысудам 12 гадоў пазбаўлення волі.