Беларуская Служба

Міліцыянты вярнулі Чырвонаму касцёлу тэхніку, якую забралі пасля пажару ў верасні

30.01.2023 14:35
Ужо чатыры месяцы Чырвоны касцёл зачынены для вернікаў.
 .  .
Чырвоны касцёл. Архіўнае фота.Фота: Віктар Ведзень / catholic.by

Парафія паведаміла, што 25 студзеня супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкаму прывезлі ў плябанію касцёла забраныя раней камп'ютар, шматфункцыянальную прыладу (прынтар+сканэр) і камеры відэаназірання. Гэта адбылося пасля звароту парафіі ў Следчы камітэт, паведамляе Рыма-каталіцкая парафія cв. Сымона і cв. Алены.

Вернікі парафіі напісалі ўжо другі ліст да Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай з просьбай вярнуць касцёл Св. Сымона і Св. Алены прыхаджанам.

Часовае размяшэнне і вядзенне парафіяльнай дзейнасці супольнасці Чырвонага касцёла адбываецца цяпер у парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (архікатэдра, пл. Свабоды, 9).

вх